Чытаем Мележа

Чытаем і разумеем (прэзентацыя)


100 слоў для ўсвядомленага чытання класічнага твора
(Іван Мележ. “Людзі на балоце”)
Значэнне наступных слоў удакладнялася па слоўніку: http://www.skarnik.by/tsbm/
1.     абора
 Вераўчаны або раменны шнур пры лапцях для прывязання іх да нагі.
Нудзячыся без занятку, … стаў пераабувацца: перацёр закарэлыя анучы, перавязаў аборы на лапцях.
2.     аброць
Прадмет вупражы, які надзяецца каню на галаву. 
Васіль махнуў аброццю на каня, адагнаў яго трохі…
3.     аглоблі
Пара жардзін, прымацаваных канцамі да пярэдняй восі воза, у якія запрагаюць каня.
-Косю, косю- да ў аглоблі.
4.     андарак
Саматканая паласатая або клятчастая спадніца. 
Хоць адзеты былі … у зрэб’е ды вясковыя андаракі … нават у гэтым адзенні з любой мазырскай хараством маглі б паспрачацца.
5.     аршын
Мера даўжыні, роўная 71,12 см, якой карысталіся на Беларусі, у Расіі да ўвядзення метрычнай сістэмы.
    2. Лінейка такой даўжыні. 
Нохім спрытна разгарнуў, адмераў драўляным аршынам, адрэзаў.
6.     Асклізлы
абл. слова Аслізлы
Старыя алешыны танулі знізу … у гнілым, асклізлым ламаччы.
7.     асцюк
    Тонкі доўгі вусік на каласах некаторых злакаў (ячменю, жыта, пшаніцы). 
Убачыла бацьку на таку … з асцюкамі ў радкаватых, пабітых ніткамі сівізны валасах…
8.     Бадыліна
Сцябліна аднагадовай расліны. 
За акенцам рос крывы, ужо амаль данізу ссохлы бадыль сланечніка.
9.     Барада
Касмыль недапрадзенай кудзелі льну, воўны.
Падсунуўшы да агню ўслон, на якім тырчала прасніца з барадой кужалю, сядзела і маці, цётка  Аўдоцця. 
10.                       Біч
Ударная частка цэпа. 
Біч цэпа то, пабліскваючы, лёгка ўскідваўся, то лажыўся на снапы
11.                       брук
Укладзеная каменем праезджая частка вуліцы, дарогі, плошчы. 
Пасля мазырскага бруку … дрымотным і балюча бедным убачылася дарагое сяло.
12.                       Будзёнаўка
Шлем, які насілі чырвонаармейцы ў перыяд грамадзянскай вайны.
Міканор сарваў з цвіка будзёнаўку… і хуткім крокам выйшаў на ганак.
13.                       Вільчык
Верхні стык даху, страхі; канёк. 
З гэтага часу Глушакова гумно было поўна гулу, пылу, што разыходзіўся да сцен, падымаўся да вільчыка,вырываўся недзе ў расчыненыя вароты.
14.                       Вобад
Вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына. 
-Абады,абады каму? На сто гадоў ездзіць!..
15.                       Воласць
У дарэвалюцыйнай Расіі і часткова ў СССР да 1930 г. — ніжэйшая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка, якая ўваходзіла ў склад паветаў.
-Угаворваюць, ей-бо, як пісара валаснога!..
16.                       Вось
Шпень або тонкі вал, на які насаджваюцца колы, часткі машын або механізмаў. 
…У палатнянай доўгай сарочцы дзядзька квачом з дзёгцем мазаў восі.
17.                       Вочап
Шост, да якога прымацоўваецца калодзежнае вядро. 
Выцягваючы вочап з калодзежа, … ён пачуў, што нехта падыходзіць.
18.                       Вуздэчка
Прадмет збруі, які надзяваецца на галаву каню; аброць. 
Тады, як дружкі прыбіралі стужкамі вуздзечку, … ён палажыў на воз лепшага мурожнага сена.
19.                       Вушак
Бакавы брус у дзвярной асадзе. 
Спрасонку выцяўся аб рог вушака, вылаяўся.
20.                       Вэлюм
Кавалак тонкай празрыстай тканіны, прымацаваны да вянка або жаночага капелюша; з'яўляецца часткай жаночага шлюбнага (белы) або жалобнага (чорны) убору.
Над белай атласнай кофтачкай, у вэлюме так добра , прыгожа віднеецца смуглявасць яе твару…
21.                       Грэбля
Насціл з бярвення або галля для пераезду цераз балота, гразкае месца; гаць. 
-Я прапаную між Куранямі і Алешнікамі збудаваць грэблю!
22.                       гузак
разм. слова Пукатасць, нараст на целе чалавека або жывёлы ад удару, запалення і пад. 
-Мацае, мабуць, Бугай  добры гузак.
23.                       Гурт
Натоўп, група людзей. 
Не ўправіліся хлопца звесці з сяла, як яна ўжо ў гурт з’явілася.
24.                       Дзежка
    Драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак (для заквашвання цеста, салення і пад.). 
-Цабры, цабры каму? Дзежкі, бочкі!..
25.                       Дзесяціна
Мера зямельнай плошчы, роўная 2400 кв. сажням або 1,09 га, якою карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.
Толькі і дазнаўся Васіль, што … яму павінны прырэзаць з паўдзесяціны
26.                       Дзёгаць
Цёмная густая смалістая вадкасць, якая здабываецца шляхам сухой перагонкі цвёрдага паліва (драўніны, торфу, каменнага вугалю і пад.). 
…У палатнянай доўгай сарочцы дзядзька квачом з дзёгцем мазаў восі.
27.                       Драбіна
Драўляная прыстаўная лесвіца. 
Драбіна ледзь даставала даверху і стаяла крута.
28.                       жалязняк
абл. слова Рыдлёўка.
-Што ты за жалязняк бярэшся?
29.                       жытка
разм. слова Умовы жыцця; быт. 
-Жытка то жытка, ды і самі вінаватыя!
30.                        завуголле
Месца за вуглом, за будынкам або сярод будынкаў. 
разм. слова Тоячыся, асцерагаючыся.
Смелыя мы ўсе, Іванко,  па завуголлю!
31.                       Закарэлы
Які засох, зацвярдзеў, ператварыўся ў корку. 
Пакрыты засохлай граззю, кроўю і пад.; карэлы, брудны. 
Нудзячыся без занятку, … стаў пераабувацца: перацёр закарэлыя анучы, перавязаў аборы на лапцях.
32.                       Застаронак
    Адгароджанае ад току месца ў гумне для складвання снапоў, саломы, мякіны.
Ганна адгрэбла к застаронку мякіну. 
33.                       Змовіны
    абласное слова Заручыны. 
[Васіль] даведаўся, што былі змовіны, што Ганну прапівалі, прапілі, што яна — не яго, Карчова. 
34.                       Зрэб’е
1.Грубая кудзеля, якая аддзяляецца пры трапанні лёну, пянькі.
 2.Палатно з такой кудзелі. 
Хоць адзеты былі … у зрэб’е ды вясковыя андаракі … нават у гэтым адзенні з любой мазырскай хараством маглі б паспрачацца.
35.                       Зычлівасць
Уласцівасць зычлівага – таго, які жадае дабра другому; прыхільны, спагадны. 
Міканор неяк заважнеў, нешта таіў у сабе не выказваў зычлівасці.
36.                       Камізэлька
Кароткая адзежына без рукавоў і каўняра, якую надзяваюць на сарочку або блузку. 
… Каля прыпека варушыўся ў камізэльцы дзед Дзяніс.
37.                       Камінак
Выемка ў печы, дзе раскладалі агонь для асвятлення хаты. 
Неўзабаве Ганна ўжо сядзела перад комінкам,  на якім палала, чадзела лучына.
38.                       Каморнік
 Спецыяліст па меркаванню зямельных надзелаў.
Каморнікі, мабуць,” – падумаў стары.
39.                       Капа
Куча сена, саломы, складзеная конусам; невялікі стажок.
Даўнейшая адзінка лічэння: шэсцьдзесят штук чаго-н. 
-Багато шчэ малаціць?
-Да ўжэ хутко. Мо з капу якую…
40.                       каптан
Даўнейшая двухбортная мужчынская і жаночая верхняя адзежына з доўгімі поламі і падоўжанымі рукавамі. 
Зняла світу, скінула скарб свой – каптанчык вышываны: скажа матцы, што згубіўся.
41.                       Карасіна
размоўнае слова Тое, што і газа. 
Сядзелі [бацькі і дзяды] у балоце, у твані, не было запалак, карасіны — абыходзіліся без іх. 
42.                       Картовы
Зроблены з корту - тоўстай, звычайна цёмнага колеру баваўнянай тканіны
У сенцах ён памыўся, памазаў лоем валасы, каб ляжалі, пераадзеўся ў картовыя … штаны, раптам без сіл апусціўся на кубел. 
43.                       Каснік
Вузкая палоска тканіны, істужка, якая ўплятаецца ў касу
А вакол цуды цудныя; хусткі, … каснікі, белыя булкі, пернікі, абаранкі.
44.                       Кастрыца
Адходы, якія атрымліваюцца ў выніку перацірання адзеравянелых частак сцябла пры мяцці і трапанні валакністых раслін (лёну, канапель і інш.). 
Гадзюкі … нярэдка грэліся на выгратай сонцам, перамешанай з цёплым пясочкам кастрыцы прызбаў.
45.                       каталажка
разм. слова Турма, пагардлівае, арыштанцкае, месца зняволення. 
Ведае ці не ведае ён, каму павінен удзячны быць … за юравіцкую каталажку?
46.                       Качарга
Жалезны прут, сагнуты на канцы, для перамешвання паліва ў печы, выграбання попелу і пад.
-Качэргі не трэба? – таямніча запытаўся дзядзька, мусіць, каваль.
47.                       Квач
Вялікі памазок з пакулля, рагожы і пад. для размазвання чаго-н. па якой-н. паверхні.
…У палатнянай доўгай сарочцы дзядзька квачом з дзёгцем мазаў восі
48.                       Клямка
 Прыстасаванне, з дапамогай якога адчыняюць і зачыняюць дзверы
Калі бразнула клямка за ёю, хрыпаты скамандаваў…
49.                       Козлы
Прыстасаванне для пілавання дроў у выглядзе бруса на чатырох ножках, збітых крыж-накрыж. 
-Козлы вунь пад плотам, - прамовіў млынар.
50.                       Конаўка
Металічная пасудзіна з ручкай для піцця, звычайна самаробная.
-Мядок у конаўцы берасцянай, кеб не выліўся глядзі…
51.                       Кубел
Дзежка з вушкамі і векам, звычайна для захоўвання прадуктаў і рэчаў. 
У сенцах ён памыўся, памазаў лоем валасы, каб ляжалі, пераадзеўся ў картовыя … штаны, раптам без сіл апусціўся на кубел. 
52.                       Кужаль
Валакно ачэсанага лёну. 
Падсунуўшы да агню ўслон, на якім тырчала прасніца з барадой кужалю, сядзела і маці, цётка Аўдоцця. 
53.                       лейцы
    Вяроўкі, рамяні для кіравання коньмі ў запрэжцы. 
Васіль тузануў вераўчанымі лейцамі Гуза, і калёсы пакаціліся па двары на вуліцу.
54.                       Лой
Нутраны тлушч (авечы, ялавічны).
У сенцах ён памыўся, памазаў лоем валасы, каб ляжалі…
55.                       лучына
Тонкая сухая, звычайна доўгая сасновая шчэпка, якой даўней асвятлялі сялянскія хаты. 
Неўзабаве Ганна ўжо сядзела перад комінкам, на якім палала, чадзела лучына.
56.                       Лушпайка
размоўнае слова Тое, што і лупіна. 
Жанчына … трымае на руках ношаную, пафарбаваную лушпакайкамі цыбулі, зрэбную сарочку.
57.                       Макацёр
Гліняная пасудзіна, вузкая ўнізе і шырокая зверху, у якой звычайна труць мак, ільняное і канаплянае семя і інш.
Бачыла чна толькі воз, … на якім завабліва чырванелі, гаршкі, макатры, міскі….
58.                       Мэндлік
Пяць снапоў ячменю, аўса, пастаўленых у кучкі для прасушкі і накрытых распасцёртым снапом зверху. 
А ў Дзятлікаў мэндлікаў столькі, што і глядзець горка.
59.                       начоўкі
    Прадаўгаватая драўляная або металічная пасудзіна для мыцця бялізны і іншых гаспадарчых патрэб. 
Калі меншы быў, маці ў начоўкі, у цэбар  саджала, а цяпер – вельмі ты вымыешся  ў начоўках.
60.                       Нізка
Нанізаныя на нітку, дрот і пад. якія-н. аднародныя прадметы (грыбы, пацеркі і пад.). 
-Уюноў сушаных нізак дзесяць будзе…
61.                       Павець
Пляцоўка пад страхой на слупах, прызначаная для хавання чаго-н. ад дажджу, непагоды.
Памяшканне, дзе звычайна складаюць дровы; дрывотнік. 
-Прыйшла б да мяне ў павець, я супакоіў бы…
62.                       падваліна
1.     Брус, на які насцілаецца падлога, памост. 
2.     абласное слова Падруба. 
Трэба было нешта рабіць з хатай. Бацька казаў, што добра было б падвесці падваліны
63.                       Паддзёўка
    Мужчынскае верхняе адзенне, з гузікамі ад пляча да нізу на адным баку і са зборкамі на таліі.
Ганна хутка адзела старую даматканую паддзёўку
64.                       Паркаль
Лёгкая баваўняная аднаколерная або з набіўным малюнкам тканіна. 
-Паркаль, кажуць, у цябе на кохту е… - наважыўся бацька.
65.                       Пасталы
Даўні мяккі сялянскі абутак з цэлага кавалка скуры, які носіцца з анучамі і прывязваецца да ног аборамі. Лапці. 
Ледзь распрог [бацька] каня, зайшоў у хату, не ўправіўся разуць мокрыя пасталы — паявіўся Яўхім. 

66.                       Паска
разм. слова Паласа. 
Бацька стрымаў слова: … картовыя штаны ў пасачку даў маладому ветліва,  зычліва.
67.                       Перавясла
Саламяны жгут для звязвання снапоў, кулёў і пад.
Ганна заспяшалася, падчапіла пад перавясла першы сноп…
68.                       Пісар
Канцылярскі служачы, які займаецца перапіскай, складаннем і рэгістрацыяй канцылярскіх папер. 
-Угаворваюць, ей-бо, як пісара валаснога!..
69.                       пляцень
Агароджа з пераплеценых тонкіх галін. 
Зямля з бакоў грэблі асыпаецца ў канаву … і трэба сплесці пляценьчык.
70.                       пляшка
разм. слова Шкляная пасудзіна з вузкім горлам, служыць для захоўвання вадкасці; бутэлька.
Пляшкі, вымытыя маткаю, стаялі напагатове пад услонам.
71.                       Помарака
Тое, што і вар'яцтва, шаленства. // Страта здольнасці разумець тое, што акружае (ад стомлен_асці, хваробы і пад.).
-Добра шчэ, што памараку на каня не нагнаў…
72.                       Пражыць
Апрацоўваць моцным жарам перад спажываннем (зерне, арэхі, насенне).
Апошнія дні перад вяселлем … смалілі, пражылі столькі, што з непрывычкі ад пахаў станавілася млосна.
73.                       Прасніца
Прыстасаванне, на якое падвешваецца кудзеля для прадзення. 
Падсунуўшы да агню ўслон, на якім тырчала прасніца з барадой кужалю, сядзела і маці, цётка Аўдоцця. 
74.                       Прызба
    Невысокі, звычайна земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання.
Гадзюкі … нярэдка грэліся на выгратай сонцам, перамешанай з цёплым пясочкам кастрыцы прызбаў.
75.                       Пугаўё
Дзяржанне пугі (прымацаваны да палкі кавалак вяроўкі або сырамяці, якім паганяюць жывёлу); пужальна. 
Ён мімаволі сціснуў пугаўё.
76.                       Ражка
Драўляная пасудзіна ў выглядзе цэбрыка з ручкай, прызначаная для розных гаспадарчыя патрэб (зліваць ваду, даваць корм жывёле).
Васіль спаткаў Міканора на дварэ – той нёс з сенцаў ражку.
77.                       Разбэрсаць
Раскідаць, распусціць, разблытаць. 
Васіль убачыў нечыя ногі, … умятую, разбэрсаную салому.
78.                       Рубель
Тоўстая жэрдка, якой уціскаюць на возе сена, снапы, салому і пад. 
Яўхім … зняў рубель і стаў падаваць віламі снапы Сцяпану, які стаяў ускрай сцірты…
79.                       Рыззё
разм. слова Старое, падранае адзенне. 
Яна ўзяла штаны, прысела на высокіх палацях, засланых новаю коўдрай, пад якой было ўсякага рыззя
80.                       самапрадка
Тое, што і калаўрот
Круціліся, шархацелі коламі самапрадкі
81.                       Свіран
Халодны будынак, прызначаны для захоўвання збожжа, мукі і іншых прадуктаў, а таксама рэчаў і пад. 
Глушак , накінуўшы кажушок, выцягнуўся на холад к свірну.
82.                       Світа
Доўгая сялянская верхняя вопратка з сукна. 
Зняла світу, скінула скарб свой – каптанчык вышываны
83.                       склеп
Спецыяльнае, паглыбленае ў зямлю памяшканне для захоўвання прадуктаў, віна, пораху і пад.; пограб. 
Пад вечар маці паслала яе ў склеп прынесці бульбы.
84.                       скрыня
Драўляная пасудзіна з вечкам і замком для захоўвання рэчаў, каштоўнасцей; куфар. 
Алёша выцягваў са скрыні беражліва загорнуты ў матчыну хустку гармонік.
85.                       Сподні
Які мае адносіны да споду -  адваротны бок (тканіны, аркуша і пад.). 
Ледзь толькі Грыбок …у зрэбным споднім паявіўся ў дзвярах…
86.                       супоня
    Рэмень для сцягвання клешчаў хамута. 
Калі, паружавеўшы ад натугі, сцягваў супоню на хамуце, побач зарыпелі калёсы дзядзькі Цімоха.
87.                       сцірта
Вялікі стог сена, саломы або снапоў збожжа і пад., прызначаны для захавання пад адкрытым небам.
Яўхім … зняў рубель і стаў падаваць віламі снапы Сцяпану, які стаяў ускрай сцірты
88.                       Таптуха
Адзін з відаў рыбалоўнай сеткі. 
У Куранях ракі  не было, і снасць тут у людзей трымалася свая, балотная: лазовыя баўтухі, лазовыя таптухі, венцяры...
89.                       Ток
Спецыяльны будынак для складвання, абмалоту і ачысткі збожжа; гумно. 
Пляцоўка для абмалоту збожжа. 
Убачыла бацьку на таку … з асцюкамі ў радкаватых, пабітых ніткамі сівізны валасах…
90.                       увішнасць
Спрытнасць, жвавасць
-Ля малатарні ўвішнасць патрэбна!
91.                       услон
   Пераносная лаўка на ножках у сялянскай хаце. 
Тут жа, каля комінка, падсунуўшы да агню ўслон, сядзела і маці…
92.                       Усутыч
Вельмі блізка, ушчыльную. 
Больш не заўважала нічога: ні дарогі, ні грэблі, … ні чэзлага алешніку і лазняку, што падступіў усутыч
93.                       Хаўтуры
разм. слова Абрад провадаў нябожчыка для пахавання. 
абласное слова Жалобны стол, абед па нябожчыку. 
-Сабака як скуголіць. Аж страшно. Бы на хаўтуры.
94.                       Цэп
У сялянскім побыце ўсходніх славян і іншых народаў — ручная драўляная прылада для малацьбы збожжа, якая складаецца з цапільна і прымацаванага да яго гужыкам біча.
Біч цэпа то, пабліскваючы, лёгка ўскідваўся, то лажыўся на снапы
95.                       Цурбак
Абрубак дрэва; кароткае бервяно. 
-Знаеш для чаго ето? – ён павёў позіркам па гары дроў і цурбакоў.
96.                       Шлакатаць
абл. слова Казытаць.
-Ай! Памажыце! Не шлакачы, чорт паганы…
97.                       Штыкеціна
Адна планка ў штыкетніку.
Чарнушка прывязаў каня да штыкеціны
98.                       Шула
Бервяно ці тоўсты брус з высечанымі пазамі, замацаваны ў чым-н. вертыкальна. 
Слуп ці брус, на які падвешваецца створка варот.
Каля гумна ляжала тоўстае ўчарнелае шула, старая паставіла чыгун пры ім.
99.                       цвілы
Пакрыты цвіллю. 
Усё … ненадоўга зносілася ў сыры і цвілы Чарнушкаў “пограб”.
100.                  Цэбар
Шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі. 
Калі меншы быў, маці ў начоўкі, у цэбар  саджала, а цяпер – вельмі ты вымыешся  ў начоўках.

Пераклад асобных слоў з рамана Івана Мележа “Людзі на балоце”
1.     андарак
понёва
2.     брук
мостовая
3.     вушак
косяк (дверной)
4.     вэлюм
вуаль, фата
5.     грэбля
гать, плотина
6.     гузак
шишка
7.     драбіны
лестница (приставная)
8.     ёмкі
ловкий, удобный
9.     закарэлы
заскорузлый
10.                       зычлівасць
доброжелательность, приязненность
11.                       казытаць
щекотать
12.                       камізэлька
жилет
13.                       каморнік
землемер
14.                       каснік
ленточка
15.                       клямка
щеколда
16.                       конаўка
кружка
17.                       лой
сало
18.                       мэндлік
бабка (о составленных снопах)
19.                       начоўкі
корыто
20.                       нізка (грыбоў)
связка
21.                       самапрадка
самопрялка
22.                       свіран
амбар
23.                       склеп
погреб, подвал
24.                       сцірта
скирд
25.                       павець
навес, сарай
26.                       паркаль
ситец
27.                       пляшка
бутылка
28.                       пошасць
зараза
29.                       пражыць
жарить
30.                       прасніца
пряслице
31.                       пуга
кнут
32.                       рыззё
ветошь, тряпьё
33.                       скрыня
сундук
34.                       ток
гумно
35.                       услон
скамейка
36.                       цурбан
чурбан
37.                       цэбар
бадья, ушат
38.                       шчэлепы
жабры





1 комментарий:

Volha Krasouskaya комментирует...

Вельмі якасны матэрыял, дзякую!

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...