Алімпіядныя заданні

Заданні і адказы інтэрнэт-алімпіяды



1.Адзначце словы, якія вымаўляюцца ў нашай мове з прыстаўнымі зычнымі гукамі:
1.      Оперный
2.      Отличник
3.      Отпеча­тать
4.      Выудить
5.      Угорь
Адказы: 4, 5

2. Адзначце рады дзеяслоўных формаў, дзе зроблена памылка.
1.      Пець: пяю / пяешь / пяе / пяём / пеяцe  / пяюць
2.      пячы: пяку / пячэш / пячэ / пячом / печацe  / пякуць
3.      даць: дам / дасі / дасць / дадзім, дамо / даяцe  / дадуць
4.      глядзець: гляджу / глядзіш / глядзіць / глядзім / глядзіце / глядзяць
5.      церці: тру / трэш / трэ / трэм / трацe / труць 
           Адказы: 1, 3, 4, 5

3. Адзначце сінонім да слова ДАКЛЯРАВАЦЬ
1.      Вітаць
2.      Успамінаць
3.      Абяцаць
4.      Гаманіць
5.      Расказаць
              Адказ: 3

4. Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць слову “сучаснасць”.
1.        У слове адзін санорны гук.
2.        У слове тры галосныя гукі.
3.        У слове два мяккія гукі.
4.        Колькасць гукаў і літар супадае.
5.        Вымаўленне адпавядае напісанню.
            Адказы: 1, 2, 3

5..Як называецца навука, якая вывучае прыказкі  і прымаўкі?

1.      Парэміялогія
2.      Парцэляцыя
3.      Лексікаграфія
4.      Марфалогія
5.      Фразеалогія
               Адказ: 1

6.Да фразеалагізма  “хоць на воўка ўзлезь” падбярыце фразеалагізм-антонім.
1.      як у сук уляпіць
2.      хоць іголкі збірай
3.      хоць гаць гаці
4.      хоць вока выкалі
5.      хоць заваліся
                 Адказ: 2

7.Назвы якіх дзвюх літар абазначаюць “празаічны нарыс невялікага аб'ёму і вольнай кампазіцыі на прыватную тэму, якая трактуецца суб'ектыўна і няпоўна”? Запішыце, літары (або назву нарыса)
                Адказ:  с, э (эсэ)

8. Да якога верша Максім Багдановіч узяў эпіграфам словы французскага паэта Поля Верлена: “Музыка перш  за ўсё”. Запішыце назву верша.
                Адказ: “Маёвая песня”

9. Сярод слоўнікаў, якія былі выдадзены ў ХІХ стагоддзі, асаблівую каштоўнасць мае “Словарь белорусского наречия”. Гэта першы тлумачальны слоўнік беларускай мовы, які не страціў свайго навуковага і практычнага значэння да нашых дзён. Запішыце, хто з’яўляецца аўтарам гэтага слоўніка.
                 Адказ: Іван Насовіч

Перакладаем!


Імя героя


Заданні і адказы да іх  тут


Цікавыя заданні тут


Запазычанні



Выканайце заданні тут


Так ці не?

Літаратурныя заданні 2

Літаратурныя заданні 1

Марфалогія. Назоўнік

Алімпіядныя заданні 1


Алімпіядныя заданні 2



Алімпіядныя заданні 3

Комментариев нет:

Ты хочаш свята? Свята навакол, Калі ты дзень расквечваеш усмешкай...                                                                        ...